Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыходзьце атрымаць новы мультымэдыйны дыск з галасамі беларускіх літаратараў і паслухаць іх жыўцом!

Летась у эфіры Радыё Свабода скончылася другая частка праекту "Начная чытанка" – цягам 2007-2008 гадоў на радыёхвалях прагучалі яшчэ 50 аўтараў і перакладчыкаў. Як і ў першай частцы "Начной чытанкі", гучала паэзія і проза, ўласныя творы і пераклады ад літаратараў розных пакаленьняў. Сярод іх напрыклад Славамір Адамовіч. Уладзімер Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касьцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законьнікаў.

Цяпер творы гэтай паўсотні літаратараў разам зь іх біяграфіямі і фатаздымкамі выходзяць на мультымэдыйным дыску. Прэзэнтацыя дыску з удзелам аўтараў адбудзецца ў Менску 2, 3 і 4 сакавіка ў 19.00 у фальварку "Добрыя мысьлі" (вуліца Магілёўская, 12), а ў Магілёве 5 сакавіка ў 18.30 у цэнтры "Кола сяброў" (завулак Чкалава 16). Уваход вольны. Колькасьць месцаў абмежаваная, але кожны наведнік атрымае бясплатны дыск. Таксама будуць разыгрывацца прызы.

"Начная чытанка"-1

Прэзэнтацыя “Начной чытанкі-2”

"Добрыя мысьлі" пра "Начную чытанку-2"

"Начная чытанка-2". Фотарэпартаж

Начная чытанка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG