Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна зь вядучых эўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаній Telekom Austria адчувае ў Беларусі пагрозу дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў, піша выданьне аўстрыйскае выданьне Wirtschaftsblatt.


Год таму крытыкуючы намеры Эўракамісіі ўрэгуляваць цэны на паслугі тэлекамунікацыі кіраўнік Telekom Austria Барыс Немшыч, выказваўся наступным чынам:

“Я жыў пад камунізмам і ненавіджу рэгуляваныя цэны”.

Ці гатовы Немшыч сёньня паўтарыць гэтыя словы, пытаецца Wirtschaftsblatt, бо “Беларусь пакуль яшчэ не адмовілася ад адпаведнай камуністычнай практыкі фіксаваньня цэнаў”.

Так на спробы галоўных апэратараў сотавай сувязі ў Беларусі Velcom (даччынай фірмы Telekom Austria) ды МТС падвысіць тарыфы беларускае Міністэрства эканомікі адрэагавала абуральным лістом. Міністар Мікалай Зайчэнка патрабаваў ад правайдараў адмовіцца ад гэтага намеру. Інакш “Міністэрства эканомікі як антыманапольны орган будзе вымушана ўжыць дзяржаўнае рэгуляваньне - уключыць абодвух апэратараў ў пералік манапалістаў”. Рынкавая доля Velcom складае 44,8 %, а беларускага MTС крыху болей за 50 %.

У размове з Wirtschaftsblatt кіраўніцтва Telekom Austria пацьвердзіла, што мае праблемы ў Беларусі.

“У свой час дынамічны патэнцыял краіны і маючы тэндэнцыю да лібэралізацыі беларускі рынак, уключна са свабодным цэнаўтварэньнем, сталі галоўнай матывацыяй для замежных інвэстараў узяць удзел у беларускай індустрыі мабільнай тэлефаніі. Мы перакананы, што нашы перамовы зь беларускім урадам ўсё ж прывядуць да таго, каб далейшыя інвэстыцыі ў якасьць мабільнай тэлефаніі, а таксама спрыяльныя кошты для спажыўцоў былі магчымымі”, гаворыцца ў заяве Telekom Austria.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG