Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвіс: “Беларусь у дэмакратыі адстае ад Расеі гадоў на 20”


Тэры Дэвіс

Тэры Дэвіс

Так сказаў у размове з расейскім выданьнем “Труд” Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс. У Маскву Дэвіс прыбыў дзеля ўдзелу ў канфэрэнцыі эўрапейскіх міністраў.


Адказваючы на пытаньне журналіста адносна сытуацыі ў Беларусі ў сьвятле апошніх “прымірэнчых з Эўропай крокаў” прэзыдэнта Лукашэнкі Генэральны сакратар РЭ адзначыў:

“Я не магу сказаць, што Беларусь – цэнтар дэмакратыі. Аднак у краіне дакладна намеціўся прагрэс. Расея і Беларусь –абсалютна розныя дзяржавы. Расея даўно на шляху дэмакратыі. Улады вызначыліся ў сваёй палітыцы, прымаюць глябальныя рашэньні. У гэтым сэнсе Беларусь адстае ад Расеі найменей на 20 гадоў. Урад краіны вельмі кансэрватыўны, і жыхары ўжо стаміліся ад гэтага. Мне шчыра шкада іх. У Расеі можна заўважыць імкненьне палепшыць сытуацыю ўнутры краіны, чаго ў Беларусі я пакуль ня бачу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG