Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры грузінскай апазыцыі Н.Бурджанадзэ і С.Зурабішвілі запатрабавалі ад прэзыдэнта М.Саакашвілі да 9 красавіка абвясьціць датэрміновыя выбары

У адваротным выпадку яны маюць намер масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Былы сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што да такога кроку яе падштурхнулі падзеі жніўня 2008 году вакол Паўднёвай Асэтыі і іх наступствы:

“Гэтая вайна была катастрофай для маёй краіны. Калі я ўбачыла, што ніякія ўрокі са жніўня ня зроблены, што прэзыдэнт і яго атачэньне проста хлусяць, і што яны не гатовыя зрабіць аналіз, дзе былі дапушчаныя памылкі, і не прапануюць нам рэальна ніякага рэцэпту, як выйсьці з гэтай сытуацыі – безумоўна, я вырашыла, што трэба ратаваць краіну”.

Цалкам інтэрвію зь Ніно Бурджанадзэ чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG