Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў ЗША — па-ранейшаму ў Менску


Belarus – MFA, logo, Minsk 05Feb2008
Belarus – MFA, logo, Minsk 05Feb2008

Сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў на брыфінгу пракамэнтаваў выказваньні свайго амэрыканскага калегі:


“Яго цытата, калі яе перакладаць бліжэй да тэксту, гучыць прыкладна так: “Мы вельмі ясна выказалі сваю пазыцыю адносна тых крокаў, якія трэба зрабіць Беларусі для паляпшэньня дачыненьняў з ЗША”. Гэта, можа, якраз адзін з тых выпадкаў, калі мы гатовыя пагадзіцца з нашымі амэрыканскімі калегамі. Але з адной невялікай папраўкай. Пасьля слова “Беларусь” трэба прапанаваць запісаць і ЗША. То бок — што і Беларусі, і ЗША неабходна зрабіць, каб палепшыць нашы дачыненьні. Але нават у такой фармулёўцы будзе праява вялікай гнуткасьці беларускага боку. Паколькі вы ведаеце, што не Беларусь была ініцыятарам тых дачыненьняў з ЗША, якія склаліся на сёньня”

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі паведаміў, што амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў па-ранейшаму знаходзіцца ў Менску. Ён сказаў, што ў гэтым пытаньні “мы захоўваем статус-кво”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG