Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Афіцыйны Менск ня пойдзе на прызнаньне Цхінвалі і Сухумі”


Пра гэта ў размове з грузінскім інфармацыйным агенцтвам GeoHotNews заявіў вядомы тбіліскі канфліктоляг Паата Закарэішвілі.


Як падкрэсьліў грузінскі экспэрт, “Расея трымае ў руках Беларусь, аднак Менск усё ж адмовіцца ад прызнаньня канфліктных рэгіёнаў. А ў стварэньні неабходных аргумэнтаў на карысьць такога кроку Беларусі дапаможа Эўразьвяз”.

Паводле Закарэішвілі, “Расея хоча стварыць гэтак званы фон міжнароднага прызнаньня Сухумі і Цхінвалі, а таму яна мае намер выкарыстаць тыя дзяржавы, зь якімі можа весьці торг. Адна з такіх краін — Беларусь. На яе Масква ў сілу цесных эканамічных сувязяў чыніць няспынны ціск”.

Тбіліскі канфліктоляг таксама падкрэсьліў, што “Расеі больш не патрэбная вайна з Грузіяй, бо яна дасягнула поўнага кантролю над Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй”.
XS
SM
MD
LG