Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі паслы па правах чалавека


Гюнтэр Ноке
Гюнтэр Ноке

У Менску з двухдзённым візытам знаходзяцца ўпаўнаважаны Міністэрства замежных спраў Нямеччыны па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Гюнтэр Ноке, а таксама амбасадары ў правах чалавека з Даніі, Фінляндыі і Нідэрляндаў.


Яны мяркуюць сабраць інфармацыю аб разьвіцьці ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне пасьля вызваленьня палітвязьняў і парлямэнцкіх выбараў 2008 года.

Упаўнаважаны і паслы сустрэнуцца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі (першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Куляшовым, намесьнікам міністра юстыцыі Бодак і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў), а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Перад паездкай упаўнаважаны Гюнтэр Ноке заявіў:

“Мы вітаем нядаўнія крокі ў кірунку дэмакратычных рэформаў. Аднак на шляху да сапраўдных і ўстойлівых рэформаў за імі павінна адбыцца яшчэ шмат значных крокаў, якія будуць уключаць у сябе дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю”.

Паводле аддзела прэсы міністэрства замежных спраў Нямеччыны, у сакавіку міністры замежных справаў краін Эўразьвязу абмяркуюць пытаньне аб падаўжэньні часовай адмены ўведзеных супраць Беларусі санкцый. Умовай для адмены санкцый ёсьць дэмакратычныя рэформы і захаваньне правоў чалавека ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG