Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам накіраваў запыты ў будаўнічыя арганізацыі з просьбай прадставіць інфармацыю пра нераэалізаванае камэрцыйнае жыльлё.


У Менску дзейнічае каля 50 такіх фірмаў і будуецца вялікая колькасьць камэрцыйнага жыльля.

У Менгарвыканкаме адзначылі, што цяпер “другасны рынак жыльля стаіць: зьдзелак практычна няма”. Складаная сытуацыя назіраецца і на першасным рынку, паведамляе Інтэрфакс.

Аднак, пакуль няма мэханізму для таго, каб адабраць непрададзенае камэрцыйнае жыльлё.

Цяпер кошт камэрцыйнага жыльля складае 1200-1300 даляраў за квадратны мэтар.

Нагадаем, 24 лютага Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб прадстаўнікі недзяржаўнага сэктару рэалізавалі ў першым квартале ўсё пабудаванае камэрцыйнае жыльлё. Калі гэтага не адбудзецца, “мы забярэм і аддадзім тым, хто стаіць у чарзе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG