Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на садавіну растуць хутчэй за эўрапейскія


Нямецкі онлайн-часопіс Fruchtportal, які знаёміць з сытуацыяй на рынку садавіны і гародніны адзначае, што апошняя дынаміка росту афіцыйных коштаў на гэтыя прадукты ў Беларусі зьяўляецца адной з самых высокіх у Эўропе.


Так ад студзеня 2009, падае выданьне, кошты сьвежай садавіны і гародніны ў Беларусі ўзрасьлі на 3,3 % у параўнаньні са сьнежнем 2008 і амаль на 18,2 % ў параўнаньні са студзенем 2008.

Пры гэтым кошты на самыя неабходныя для рацыёну віды садавіны і гародніны ўзрасьлі на 23,2%, уключна з бульбай (11,4%), морквай (каля 7,7%), цыбуляй(каля 5,1%), капустай(27%), сьвежымі агуркамі (32%), папрыкай (29%), сьвежымі памідорамі(23,4%). Кошты на фрукты ўзьняліся на 15,1%, у тым ліку, бананы падаражэлі на 26,8%, цытрына на 15,2%, яблыкі на 3,1%.
XS
SM
MD
LG