Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухумі абураны заявай Шварцэнбэрга аб Беларусі


Сяргей Шамба

Сяргей Шамба

Як падае агенцтва Апсныпрэс, міністар замежных спраў гэтай непрызнанай рэспублікі Сяргей Шамба расцаніў заяву міністра замежных спраў старшыні Эўразьвязу Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга адносна магчымых нэгатыўных наступстваў для Менску ў выпадку прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі як “прамы ціск ЭЗ на сувэрэнную Беларусь”.


Шамба падкрэсьліў, што “праблема прызнаньня зьяўляецца ўнутранай справай дзяржавы, і гэта палажэньне было асноўным прынцыпам для дзяржаў – сяброў ЭЗ у выпадку прызнаньня незалежнасьці Косава”.

Нагадаем, што ў панядзелак у Брусэлі на прэсавай канфэрэнцыі пасьля нарады кіраўнікоў МЗС краінаў Эўразьвязу, на якой абмяркоўваліся пэрспэктывы Ўсходняга партнэрства, спадар Шварцэнбэрг заявіў, што парлямэнт Беларусі мае сувэрэннае права прымаць рашэньне, але ў выпадку прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусь “сутыкнецца зь вельмі сур'ёзнымі праблемамі” што да ўдзелу ў праграме Ўсходняе партнэрства, бо апынецца “па-за эўрапейскім кантэкстам”.
XS
SM
MD
LG