Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Трусаў: лепш Лукашэнка, чым Пуцін


На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алегам Трусавым.

З адказаў на онлайн-канфэрэнцыі:

“Я лічу, што вяртаньне Пазьняка і Навумчыка залежыць толькі ад іх саміх, бо гарантыі жыцьця і сьмерці дае толькі сам Бог”.
...

“Я лічу, што ўлады цудоўна ведаюць пра становішча КХП БНФ дзякуючы сваім спэцслужбам. У якасьці станоўчай прыкметы дзейнасьці КХП БНФ можна вылучыць іх адданасьць і прыхільнасьць да беларускай мовы, культуры і гісторыі...”
...

“...Так сталася, што ў прэзыдэнцкай кампаніі Пазьняка для мяне месца не было. Ніхто не прапаноўваў Грамадзе далучыцца да БНФ. Мы лічылі і цяпер лічым, што Шушкевіч павінен быў узяць на сябе галасы тых людзей, якія ніколі б не прагаласавалі за Пазьняка. Што і здарылася. Зараз мне відавочна, што выстаўляць трэба было іншую кандыдатуру – не Шушкевіча і не Пазьняка, а, напрыклад, Васіля Быкава. Тады б шанцы на перамогу былі б большыя. З Пазьняком у мяне засталіся добрыя дачыненьні і цяпер, мы сустракаемся, калі я бываю за мяжой”.
...

Поўнасьцю адказы госьця на пытаньні наведнікаў сайту чытайце ТУТ

Алег Трусаў – старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, гісторык і археоляг, аўтар каля 15 кніг, альбомаў і брашур па гісторыі і архітэктуры Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІ скліканьня, член грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG