Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах скралі соваў


У Баранавічах на вуліцы Савецкай з мэталёвага дрэва, якое ўпрыгожвае пляцоўку ля кнігарні, зьніклі дзьве скульптуркі соваў.


“Адна і другая сава выламаныя з ножак, што сьведчыць пра наўмысны крадзёж, — паведаміў “Свабодзе” дзяжурны Баранавіцкага РАУС. — “Нашы міліцыянты шукаюць зламысьнікаў”.

Галоўны архітэктар Баранавічаў Баляслаў Тумашчык патлумачыў:

“Цікаўнасьць жыхароў да вулічнага помніка была вялікая. Тут заўжды фатаграфаваліся. Таму да адной савы, якая выглядвала на праезную частку, давялося з боку тратуара дадаць яшчэ адну. Увогуле, у Баранавічах на вуліцы ёсьць скульптуркі вераб’я, жар-птушкі, каня, ката. Мы лічым, што гэта робіць гонар нашаму гораду, і вельмі шкада, што нехта паквапіўся на прыгажосьць”.

Першая скульптура савы ў Баранавічах зьявілася ў сьнежні 2008 года. Зрабілі яго працаўнікі завода гандлёвага машынабудаваньня каваль Іван Гунька, яго сын Іван і інжынэр Віталь Каўбаса. Прычыніліся да справы і спэцыялісты прадпрыемства “Аграпрамбудмаш”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG