Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнобыльскім дзецям дазволяць наведаць яшчэ пару краін


Пасьля заключэньня дамоваў аб замежным аздараўленьні беларускіх дзяцей з Італіяй, Нямеччынай і Ірляндыяй Менск плянуе падпісаць адпаведныя двухбаковыя пагадненьні яшчэ зь Вялікабрытаніяй, Гішпаніяй і Нідэрляндамі.


Пра гэта заявіў журналістам дырэктар дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Аляксандар Каляда.

Паводле ягоных слоў, Беларусь накіравала праекты дамоваў аб аздараўленьні дзяцей у 22 краіны.

У адпаведнасьці з гэтымі дакумэнтамі, краіны-партнэры абавязуюцца гарантаваць беларускаму боку бясьпечныя ўмовы знаходжаньня дзяцей у замежжы, а таксама абавязковае вяртаньне іх на радзіму. Вызначаюцца ўзроставыя абмежаваньні - дзеці не павінны быць старэйшымі за 14 гадоў. Акрамя таго, яны ня могуць адпачываць у адной і той жа замежнай краіне больш як тры разы. Выключэньне, аднак, ужо зроблена для краін, якія падпісалі адпаведныя двухбаковыя пагадненьні - то бок для Італіі, Нямеччыны, Ірляндыі.

Праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у замежжы былі спыненыя яшчэ ўвосень указам № 555 прэзыдэнта Лукашэнкі ў сувязі з выпадкамі, калі падлеткі не вярталіся з вакацыяў.
XS
SM
MD
LG