Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэсавай службе Генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу абверглі зьвесткі РІА “Новости” аб тым, што Беларусь ўжо нібыта запрасілі далучыцца да Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу.


Прадстаўнік Генэральнага сакратарыяту зазначыў "Свабодзе", што Эўразьвяз працягвае працу над гэтым. Учора адбылося паседжаньне Рады Эўразьвязу, на якім абмяркоўваўся будучы старт "Усходняга партнэрства".

“Але ўчора ніякага рашэньня аб запрашэньні Беларусі ўхвалена не было”, – паведамілі ў Генэральным сакратарыяце Рады Эўразьвязу.

Рашэньне на гэты конт, як мяркуецца, будзе прымацца ў часе чарговага паседжаньня Эўрапейскай рады 19—20 сакавіка ў Брусэлі.

Удзел Беларусі ў гэтай праграме застаецца пад сумненьнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG