Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ямал-Эўропа-2” альбо “Паўночная плынь”?


Віцэ-прэм'ер польскага ўраду Вальдэмар Паўляк падчас перамоваў у Менску заявіў, што праект газаправоду “Ямал-Эўропа-2” на дадзены момант “мае вялікія шанцы, каб увасобіцца ў жыцьцё”. Наколькі пэрспэктыўны гэты праект на фоне плянаў Расеі будаваць газаправод “Паўночны паток”? Ці ўдасца Менску разам з Варшавай пераканаць Маскву у неабходнасьці пабудовы “Ямал-Эўропа-2”?


На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт, былы супрацоўнік Міністэрства энэргетыкі Валянцін Мацкевіч.

Апошнім часам беларускія прадстаўнікі ўсё часьцей сталі ўзгадваць пра пэрспэктыўнасьць праекту “Ямал-Эўропа-2”. Ці можна сказаць, што шанцы гэтага праекту зараз ажывіліся – магчыма, у сувязі з фінансавым крызісам?

Мацкевіч: “Усё залежыць ад рэалізацыі расейскіх праектаў “Паўночная плынь” і “Паўднёвая плынь”. Пуцін ад гэтага не адмовіцца – гэта стратэгічная мэта Масквы. Але шмат чаго залежыць ад таго, якім чынам будуць вырашаныя ўсе экалягічныя і эканамічныя пытаньні, фінансаваньня праекту.

Пабудова газаправоду па дну мора – гэта ў тры разы даражэй чым класьці трубу па зямлі. А калі ўлічваць амартызацыйныя выдаткі, то фактычна эксплюатацыя ягоная таксама ў тры разы даражэйшая.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Як вы адзначылі, Расея лічыць прыярытэтам “Паўночную плынь”. Але калі пабудаваць два новыя газаправоды, ці патрэбны тады будзе “Ямал-Эўропа-2”? Расейскага газу проста ня хопіць на ўсе гэтыя трубы..”

Мацкевіч: “Тут я з вамі згодны. Здабыча газу “Газпромам”, напрыклад, у студзені зьнізілася. Але “Паўночная плынь” – гэта толькі 30 мільярдаў кубічных мэтраў. Гэта невялікія аб’ёмы -- гэта не адбірае нічога ні ў каго. Калі дадаць ужо і “Паўднёвую плынь”, то ўжо можна казаць, што Расея будзе мець колькасьць газаправодаў, каб ставіць на калені Беларусь і Ўкраіну. Гэта і ёсьць стратэгічная мэта пабудовы новых газаправодаў.

Цяпер, калі ў беларуска-расейскіх адносінах адчуваецца пэўнае пацяпленьне, можа Менску ўдасца пераканаць Маскву лічыць галоўным газаправодам “Ямал-Эўропа-2”? Ці для Расеі прыярытэтам застанецца ўсё ж “Паўночная плынь”?

Мацкевіч: “Выглядае, што “Ямал-Эўропа-2” застанецца другасным варыянтам. На гэтым этапе Пуцін не адмовіцца ад пабудовы “Паўночнай плыні”. Гэта стратэгія Масквы – ня толькі эканамічная, але і палітычная”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG