Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі ўжо два фігуранты “справы 14-ці”


Максім Дашук

Максім Дашук

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску арыштавалі Максіма Дашука. Хлопец — адзіны непаўналетні са “справы 14-ці”, якую распачалі пракуратура і КДБ падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў — адбываў пакараньне абмежаваньнем волі па месцы жыхарства.

Максім Дашук раней казаў, што міліцыянты не дапамагалі яму знайсьці працу, як належыць паводле закону, і ён мусіў сам шукаць заробку, каб маці хапала грошай на жыцьцё.

Арцём Дубскі
Хлопца сёньня зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Яму пагражае да трох гадоў турмы за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня. Участковы міліцыянт некалькі разоў не засьпеў Максіма дома падчас праверак.

У сьледчым ізалятары чакае суду яшчэ адзін фігурант “справы 14-ці” — Арцём Дубскі. Яго таксама абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.
XS
SM
MD
LG