Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прымусіў Русага сустрэцца з Ваўчаніным


Аляксандар Ваўчанін

Аляксандар Ваўчанін

Сёньня Аляксандар Ваўчанін, кіраўнік зарэгістраванай ва Ўкраіне грамадзкай арганізацыі “Чарнобыль — Беларусь”, сустрэўся са старшынём чарнобыльскай камісіі Палаты прадстаўнікоў Міхаілам Русым.


Спадар Ваўчанін сказаў “Свабодзе”, што ён застаўся вельмі задаволены гэтай размовай:

“Дыялёг павінен адбывацца. Мы паразмаўлялі ўпершыню, і ў мяне склалася ўражаньне, што суразмоўца настроены нам на дапамогу.

Мы абмеркавалі магчымасьць рэгістрацыі нашай грамадзкай арганізацыі ў Беларусі, паколькі чыноўнікі гэтаму перашкаджаюць. Таксама гаварылі пра выкарыстаньне ўкраінскай санаторыі для лячэньня беларускіх чарнобыльцаў. Закраналі і іншыя праблемы”.

Цікава тое, што Аляксандар Ваўчанін зьвяртаўся быў да Міхаіла Русага яшчэ напрыканцы лютага 2008 году. Грамадзкі актывіст прасіў прыняць групу ліквідатараў “для наладжваньня кантактаў і абмеркаваньня праблемаў чарнобыльцаў”. Але на свой зварот ён не атрымаў ніякага адказу.

І тады Аляксандар Ваўчанін зьвярнуўся да кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, старшыні грамадзка-кансультатыўнай рады Ўладзімера Макея. У сваім лісьце ён напісаў, што зьяўляецца прыхільнікам дыялёгу і мае што прапанаваць уладам. Літаральна наступнага дня Ваўчаніну прызначылі сустрэчу з Русым на 23 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG