Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель знаёмы й незнаёмы


Cёньня ў Гомелі ў межах грамадзкай кампаніі “Будзьма!” адбылася экскурсіія моладзі па гістарычных мясьцінах гораду.

Гаворыць удзельніца экскурсіі, студэнтка Даша, якая вывучае мастацтва беларускага дойлідзтва й марыць стаць архітэктарам:

“Гэта мой родны горад. Але я доўгі час жыла ня ў Гомелі. І шмат чаго ня ведаю. Я вучуся ў мастацкай школе, потым буду вучыцца на архітэктара. Таму цікава паглядзець на родны горад, яго архітэктуру. Напрыклад, пра “дамы-калодзежы”. Пра гэта я ну нічога ня ведала”.

У экскурсіі ўзялі ўдзел студэнты, старшаклясьнікі і іншыя зацікаўленыя.
Пра адметнасьці архітэктурнага аблічча Гомелю моладзі расказваў дасьледнік гісторыі архітэктуры Яўген Малікаў.



Уявіць сабе, што такое “дом-калодзеж”, экскурсанты змаглі, завітаўшы ў двор цяперашняй крамы “Дары прыроды”. У горадзе далёка ня ўсё захавалася. У прыватнасьці, кельлі манахаў 14-га стагодзьдзя, якія прырода адкрыла побач з Баярскім (цяпер Білецкім) спускам. Іх проста разбурылі й засыпалі.





Экскурсію па гораду зладзілі актывісты моладзёвага грамадзкага аб’яднаньня “Гісторыка”. Ягоны кіраўнік Зьміцер Рагачоў распавёў, што грамадзкае аб’яднаньне распачало праект знаёмства моладзі са сваімі роднымі мясьцінамі. Экскурсіі зладжаны ўжо на Віцебшчыне, ў Менску. Заплянаваны яны ў Берасьці ды іншых гарадах краіны:

“Мы намагаемся прыцягнуць увагу менавіта да сваіх родных мясьцінаў людзей, якія там жывуць. Гэтым праектам спрабуем перанесьці цэнтар цікаўнасьці ў абласныя гарады. Канешне, ёсьць турыстычныя фірмы са стандартнымі маршрутамі. Мы спрабуем шукаць нейкія альтэрнатыўныя тэмы, цікавыя маршруты. Цікавых людзей, якія могуць шмат чаго распавесьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG