Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Менскім аўтазаводзе абвяргаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў сеціве, пра тое, што завод бліжэйшым часам спыняецца на тыдзень.

Начальнік бюро інфармацыйнага забесьпячэньня Яўгенія Бясьсьмертная заявіла, што гэтая інфармацыя не мае ніякіх афіцыйных падстаў: “Гэта нахабная хлусьня”.

“Прадпрыемства працуе ў поўным рэжыме. У нас было некалькі дзён прастою, магчыма, будзе яшчэ некалькі. Гэта будзе залежаць ад агульнай эканамічнай сытуацыі і ў нас у краіне, і ў сьвеце. Магчыма, у панядзелак і аўторак на некаторых вытворчасьцях будзе прастой. Гэта не азначае, што завод поўнасьцю спыняецца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG