Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Крыжовы” суд у Лельчыцах: ксёндз аштрафаваны


кс. Віталь Мышона

кс. Віталь Мышона

Сёньня Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.

Ксёндз аштрафаваны за невыкананьне прадпісаньняў архітэктара на 1 базавую велічыню, за невыкананьне прадпісаньня землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы – на 2 базавых велічыні. Агулам на 105 тысячаў рублёў.

Падставай для штрафу стаў усталяваны летась з дазволу мясцовых уладаў крыж на ўезьдзе ў Лельчыцы. Калі крыж быў ужо асьвячаны, раённыя чыноўнікі сталі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы.

Увосень архітэктар склаў адміністрацыйны пратакол нібыта за самавольнае ўсталяваньне крыжа й няўзгодненую вышыню яго, а начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы ў студзені аформіў на адрас ксяндза прадпісаньне з патрабаваньнем або зьнесьці крыж, або аформіць адвод зямлі пад яго ўсталяваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG