Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку Саюзу палякаў папярэдзілі ў пракуратуры


Тарэса Селівончык папярэджана ў пракуратуры Баранавічаў аб крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Спадарыня Селівончык кіруе Баранавіцкім аддзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, што па-ранейшаму не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Нядаўна прынята рашэньне правесьці чарговы зьезд арганізацыі, але ня ў Горадні, дзе месьціцца сядзіба, а ў Баранавічах. Прызначана яго дата: 14-15 сакавіка. Пасьля гэтага ўзмацніўся ціск на сябраў Саюзу палякаў. Пра гэта паведаміў адзін з актыўных удзельнікаў арганізацыі гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут.

Галоўным пытаньнем на парадку дня зьезду мае быць справа легалізацыі СПБ, атрыманьне ім рэгістрацыі.

XS
SM
MD
LG