Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Маскве прысяжныя па справе Ганны Паліткоўскай прызналі невінаватымі ўсіх абвінавачаных.

З рэпартажу карэспандэнткі Радыё Свабода Мар’яны Тарашэчнікавай:

“Журналістаў, ва ўсялякім разе тых, хто наведваў Маскоўскі акруговы вайсковы суд, апраўдальны вэрдыкт не зьдзівіў. Таму што калі б вэрдыкт выносілі мы (а нас таксама было крыху больш дванаццаці) вынік быў бы такім жа”.

Па словах адваката, сьледзтву ўдалося сабраць шмат доказаў датычнасьці да забойства Ганны Паліткоўскай іншых асоб, але абралі чамусьці Махмудавых:

“У іх было прыблізнае кола асоб, асабліва тых, якія маглі сачыць за Ганнай Паліткоўскай, гэта былі супрацоўнікі апэратыўна-вышуковых ўпраўленьняў шэрагу спэцслужбаў, праваахоўчых і спэцыяльных... А потым пракуратуры спатрэбілася даць справаздачу перад грамадзтвам, заявіўшы пра раскрыцьцё забойства Ганны Паліткоўскай, і ў выніку на лаве падсудных апынуліся ахвярныя казлы”.

Больш падрабязна – у рэпартажы з залі суда, на вэб-сайце расейскай службы Радыё Свабода.

На здымку ўверсе - адвакат Мурад Мусаеў і ягоны падабаронны Джабраіл Махмудаў пакідаюць судовы будынак.

Журналістка “Новай газэты” Ганна Паліткоўская была забіта 7 кастрычніка 2006 года ў Маскве. Яе забойства выклікала шырокі міжнародны розгалас. Пракуратура абвінавачвала ў датычнасьці да забойства братоў Джабраіла і Ібрагіма Махмудавых, якія ўвайшлі ў групоўку Сяргея Хаджыкурбанава. Судовы працэс доўжыўся два з паловай месяцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG