Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча.

Як паведамляе БелаПАН, грамадзкі актывіст нагадаў, што гэты будынак быў адроджаны ў 1980-я гады на сродкі аб'яднаньня і належаў яму. У 2004 годзе дзяржава, паводле слоў А.Астаповіча, незаконна нацыяналізавала будынак, потым зрабіла былога інвэстара арандатарам, а ў канцы 2008 году канчаткова выселіла адтуль таварыства. Цяпер балянсатрымальнікам будынка зьяўляецца КУП "Мінская спадчына".

Прычынай звароту да журналістаў і грамадзкасьці, паводле слоў А.Астаповіча, стала тое, што пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся архіў таварыства.

Паводле слоў грамадзкага актывіста, архіў, які зьмяшчае навуковую, прававую і фінансавую інфармацыю, часова перамешчаны ў памяшканьне на гарышчы былога будынка аб'яднаньня па вуліцы Старажоўскай. І КУП "Мінская спадчына" пад пагрозай вывазу архіву на сьметнік патрабуе тэрмінова вызваліць гэтае неўладкаванае памяшканьне. Старшыня таварыства лічыць, што тэрміновасьць патрабаваньняў "Мінскай спадчыны" выклікана найперш дзейнасьцю аб`яднаньня па выкрыцьці і абнародаваньні фактаў парушэньня заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны і яго жорсткай пазыцыяй у гэтай справе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG