Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце расьце попыт на беларускіх гадзюк


Мяркуецца, што адмысловы сэрпэнтарый будзе адкрыты ўжо сёлета на Берасьцейшчыне, на базе заказніку Выганашчанскае.

Інвэстарам сэрпэнтарыю, хутчэй за ўсё, будзе адна з эстонскіх фірмаў-манапалістаў вытворчасьці яду на ўсясьветных рынках.

Паводле беларускіх біёлягаў, яд айчыннай гадзюкі (vipera berus) – дэфіцытны і вельмі запатрабаваны ўсясьветнай фармацэўтыкай. Цяпер вядучыя фірмы сьвету працуюць у асноўным на ядзе зьмеяў з краін Сярэдняй Азіі. Беларускі ж яд мае свае адрозьненьні і плюсы.

Як заявіў у размове з “Інтэрфаксам” адказны супрацоўнік навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Руслан Навіцкі, “цэнтар лічыць мэтазгодным эксплюатацыю беларускай папуляцыі vipera berus, прычым размова ідзе не пра атрыманьне яду непасрэдна ў сэрпэнтарыі, а пра гэтак званую дойку на месцы лоўлі”

Паводле спэцыяліста, “дойка” будзе ажыцьцяўляцца тройчы ў дзень. Адзін грам сухога яду на ўсясьветным рынку каштуе прыкладна $200—300.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG