Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня амбасада Літвы ў Менску арганізуе ў Беларускай дзяржфілярмоніі канцэрт клясычнай музыкі ў выкананьні маладых талентаў літоўскай оперы ў суправаджэньні Каўнаскага сімфанічнага аркестра. Імпрэза прысьвячаецца Дню аднаўленьня Літоўскай дзяржавы.

16 лютага 1918 году з абвяшчэньнем Акту аднаўленьня Літоўскай дзяржавы пачалася гісторыя незалежнай дэмакратычнай Літвы.

Сёлетняе сьвята мае сваю адметнасьць. Якраз у 2009 годзе Літва адзначае тысячагодзьдзе сваёй назвы. Упершыню Літва была згаданая ў аналах нямецкага горада Квэдлінбурга ў аповедзе пра сьмерць арцыбіскупа Бруна ў 1009 годзе. Арцыбіскуп Бруна ў 1008 годзе выправіўся ў Кіеў, а ў 1009-м, вяртаючыся адтуль, на руска-літоўскай мяжы напаткаў паганцаў і загінуў разам са сваімі спадарожнікамі. Пры апісаньні гэтага выпадку і згадваецца назва Літва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG