Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не дазваляюць пікеты супраць АЭС


Раман Юргель, Валеры Шчукін Зінаіда Цімошык і Мікола Уласевіч пасьля судовага працэсу ў Горадні.
Раман Юргель, Валеры Шчукін Зінаіда Цімошык і Мікола Уласевіч пасьля судовага працэсу ў Горадні.

Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Астравецкага райсуду, які не задаволіў пазоў актывістаў антыядзернага руху да райвыканкаму.

Сябры аргкамітэту “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікола Ўласевіч і Іван Крук дамагаліся ў судзе адмены рашэньня раённага суду й райвыканкаму, згодна зь якім ім не дазволілі ў лістападзе правесьці 5 пікетаў супраць будаўніцтва АЭС.

Пазоў астравецкіх актывістаў суд не задаволіў зь некалькіх прычын: па-першае, пікеты меркавалася ладзіць, акрамя раённага цэнтру, у вёсках Варняны, Міхалішкі й Гервяты, але ў сельскія саветы гэтых вёсак не было асобных заяваў.

Па-другое, у заяўках нічога не гаварылася пра тое, хто будзе падчас пікетаў гарантаваць грамадзкі парадак. Трэцяя прычына: на тое, што падчас пікетаў будзе весьціся збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне, належала напісаць асобныя заяўкі.

Абласны суд пацьвердзіў рашэньне Астравецкага суду — адмову сябрам аргкамітэту ў правядзеньні пікетаў.

Вось як пракамэнтаваў гэтае рашэньне старшыня аргкамітэту “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікола Ўласевіч:

Уласевіч: “Справа ў тым, што будаўніцтва АЭС — гэта вайскова-палітычны праект, і суд у дадзеным выпадку ня будзе на баку закону, таму што трэба абараняць інтарэсы ўлады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG