Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіля Хадзькова адпусьцілі на пажарышча


Васіль Хадзькоў каля сваёй хаты, якую спалілі, пакуль ён быў у пастарунку

Васіль Хадзькоў каля сваёй хаты, якую спалілі, пакуль ён быў у пастарунку

Васіля Хадзькова, чый прыватны дом быў спалены --> http://www.svaboda.org/content/Article/1494599.html падчас зносу мэтрабудаўцамі, вызвалілі з міліцыі.

“У канцы дня мяне адпусьцілі з райадзелу міліцыі, але склалі папярэдне пратакол, што я нібыта непадпарадкоўваўся міліцыі. Судзіць будуць 4-га сакавіка. Тады ж разгледзяць і ранейшы пратакол, які склалі 12-га лютага падчас прымусовага высяленьня”, — паведаміў спадар Хадзькоў Радыё “Свабода”.

Нагадаем, мянчук пратэстуе супраць парушэньня ягоных правоў пры адсяленьні для будаўніцтва мэтро. У якасьці кампэнсацыі Хадзькову не далі асобную кватэру, а падсялілі ў двухпакаёвую да былой жонкі і яе паўналетняга сына. Васіль Хадзькоў не выключае махінацый з кватэрамі з боку чыноўнікаў Маскоўскага выканкаму. Суд у гэтай спрэчцы стаў на бок гарадзкіх уладаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG