Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дома нумар 26 --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.886615,+27.513387&sll=53.886798,27.513676&sspn=0.001638,0.004807&ie=UTF8&ll=53.886677,27.513993&spn=0.001638,0.004807&t=h&z=18&iwloc=addr па праспэкце Дзяржынскага болей няма. Сёньня ён згарэў у вялікім пажары, які пачаўся ў выніку дзеяньняў мэтрабудаўнікоў, калі тыя пачалі зносіць будынак, не пагасіўшы агонь у печы. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif

Дома нумар 26 па праспэкце Дзяржынскага болей няма. Сёньня ён згарэў у вялікім пажары, які пачаўся ў выніку дзеяньняў мэтрабудаўнікоў, калі тыя пачалі зносіць будынак, не пагасіўшы агонь у печы. На той момант гаспадара дома Васіля Хадзькова ў кайданках ужо павезьлі ў міліцыю. За гадзіну да таго Васіль Хадзькоў даў апошняе інтэрвію ў сваім доме:

“Калі коратка, дык ня толькі гэты дом, а ўсё маё жыцьцё пайшло пад знос.
Ня толькі гэты дом, а ўсё маё жыцьцё пайшло пад знос.
У 1972 годзе нам упершыню абвясьцілі, што калісьці зьнясуць, і вось дагэтуль усё цягнулася. Рознае было, але я заўсёды ведаў, што хоць аднапакаёўку, але атрымаю. Не атрымаў”.

Напярэдадні Васіль Хадзькоў зачыніўся ў доме і запаліў у печы, каб дымам прыцягнуць увагу менчукоў да сваёй праблемы. З-за будаўніцтва лініі мэтро ўздоўж праспэкту Дзяржынскага ў Хадзькова забралі дом зь дзялянкай, а ўзамен выдзелілі двухпакаёвую кватэру. Але не асобна Хадзькову, а разам з былой жонкай і яе паўналетнім сынам. Васіль Хадзькоў перасяляцца адмовіўся і падаў у суд, але суд стаў на бок гарадзкіх уладаў і пастанавіў выселіць чалавека прымусова.

17 лютага да дома Хадзькова пад’ехала будаўнічая тэхніка, а таксама міліцыянты. На Васіля Хадзькова надзелі кайданкі, гвалтам зацягнулі ў “варанок” і адвезьлі ў Маскоўскі РАУС. Гаспадару пагражае арышт за непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады.

Тым часам дом пачалі зносіць. Кіраваў гэтым адказны супрацоўнік “Дырэкцыі будаўніцтва мэтро” Сяргей Няўразь. Магутны бульдозэр “Амкадор” зламаў палову дома, у тым ліку і непагаслую печ. Празь некалькі хвілін у развалінах узьнікла полымя, якое хутка перарасло ў вялікі пажар. Тушыць прыехалі тры пажарныя аўтамабілі, але дом спадара Хадзькова за лічаныя хвіліны згарэў практычна цалкам. Пры гэтым маглі пацярпець пажарныя: будаўнікі своечасова не адключылі кабэль, які падводзіў да дома электрыку.

16 лютага Васіль Хадзькоў зьвярнуўся ў пракуратуру Маскоўскага раёну са скаргай на чыноўнікаў райвыканкаму. Ён не выключае махінацыяў з кватэрамі для менчукоў, якіх адсяляюць з-за будаўніцтва мэтро. З гэтай прычыны нібыта і не хапіла кватэраў усім, каму яны належаць паводле закону, мяркуе Васіль Хадзькоў. Ці пачалася праверка скаргі, сябрам спадара Хадзькова невядома. Сам ён дагэтуль знаходзіцца ў пастарунку.

12-га лютага судовыя выканаўцы выселілі Васіля Хадзькова з дому № 26 па праспэкце Дзяржынскага, у якім раней ён жыў разам з былой жонкай Патоцкай і яе паўнагадовым сынам. Хадзькоў і Патоцкая жылі ў двух асобных блёках дому, якія мелі асобныя ўваходы. Хадзькоў у судзе даводзіў, што яму мусілі даць асобную кватэру, а не падсяляць ў кватэру да былой жонкі фактычна з пагаршэньнем жыльлёвых умоў. Аднак 11-га лютага Маскоўскі суд Менска пастанавіў выселіць Васіля Хадзькова . Просьбу Хадзькова патлумачыць, як будуць забяспечаныя ягоныя правы на ўласнасьць гэтай кватэры, суд адхіліў.

У сувязі з будаўніцтвам новай галіны мэтро ў Менску ужо адселеныя і будуць адселеныя дзясяткі сем’яў з прыватных дамоў.


ФОТАРЭПАРТАЖ












ВІДЭА


Мэтрабудаўнікі руйнуюць дом Васіля Хадзькова


Гарыць дом Васіля Хадзькова


Андрэй Нехвядовіч назірае як гарыць яго дом

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG