Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў Жытомірскай мытні.


Акрамя Леніна беларускі грамадзянін, пасажыр мікрааўтобуса "MERCEDES-BENZ", вёз для абмену з украінскімі калекцыянэрамі статуэткі Берыі, Мікалая ІІ, Напалеона. Гэтыя рэчы ён не задэкляраваў у мытных паперах. Толькі на адной зь сямі статуэтак маецца надпіс “Мастацкі фонд 1949”, на астатніх - кляймо невядомай формы. Выявы гістарычных дзеячаў былі загорнутыя ў газэты і ляжалі ў плястыкавых пакетах на багажных паліцах машыны.

Як патлумачыў беларус, усе гэтыя рэчы належаць да яго прыватнай калекцыі.

Канфіскаваныя статуэткі мытнікі перадалі экспэртам для высьвятленьня іх культурніцкай каштоўнасьці. Паводле Мытнага кодэксу Ўкраіны, дзеяньні беларуса - недэкляраваньне тавараў - клясыфікуюцца як супрацьпраўныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG