Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы сустрэнецца ў Менску з прадстаўнікамі апазыцыйных арганізацый. Сябры “Маладога фронту” не запрошаныя.

Па камэнтар мы зьвярнуліся да старшыні “Маладога фронту” Зьміцера Дашкевіча.

Карэспандэнт: Зьміцер, ці праўдзівая інфармацыя, якая сёньня зьявілася ў сеціве, што дэлегацыя адмовілася сустракацца з прадстаўнікамі “Маладога фронту”?

Дашкевіч: Дэлегацыя ня тое што адмовілася, а проста не пажадала. То бок мы бачым, што прыбывае дэлегацыя высокіх чыноўнікаў эўрапейскіх, мэта якіх, пэўна, скласьці праўдзівае ўражаньне пра сытуацыю ў Беларусі. І яны з кімсьці сустракаюцца, з кімсьці не сустракаюцца. Зараз вакол моладзі адбываецца шмат падзеяў, ідуць рэпрэсіі супраць "Маладога фронту". І калі гэта не цікавіць эўрапейскіх чыноўнікаў такога высокага ўзроўню. дык у нас складваецца ўражаньне, што як у той прымаўцы -- "я падманвацца рады". Хутчэй за ўсё, Эўропа цяпер такую пазыцыю займае.

У сераду 18 лютага а 13-ай гадзіне на вэб-сайце Свабоды – онлайн-канфэрэнцыя са Зьміцерам Дашкевічам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG