Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі кіраўніка мясцовай філіі партыі БНФ


Канстанцін Смолікаў
Канстанцін Смолікаў

16 лютага ў Віцебску быў затрыманы Канстанцін Смолікаў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ. Паводле зьвестак, спадара Смолікава трымаюць у Кастрычніцкім РАУС.

Улёткі былі прысьвечаны падзеям у Ваўкавысску 8 лютага, падчас якіх пад арышт трапіў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Ляонаў ды Уладзімер Асіпенка. Апрача Кастуся Смолікава, друкаваныя матэрыялы распаўсюджвалі былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, каардынатар руху “За Свабоду” ў Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў.

Сяргей Парсюкевіч
Хрыстафор Жаляпаў

Намесьнік старшыні аддзела грамадзкай бясьпекі абласной управы МУС Яўген Жаўняроўскі затрымаў спадара Смолікава наделёка ад летняга амфітэатру на вуліцы Леніна ў Віцебску. У Кастрычніцкім РАУСе, куды завезьлі затрыманага, патлумачылі, што партыйнага актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Але прыкладна праз гадзіну Кастуся Смолікава адпусьцілі, так і ня склаўшы аніякіх дакумэнтаў, адно што забралі некалькі дзесяткаў улётак – таксама ня склаўшы пратаколу.

Кастусь Смолікаў піша заяву
Смолікаў напісаў заяву на імя старшыні Кастрычніцкага РАУСц пра незаконныя дзеяньні міліцыянтаў з патрабаваньнем вярнуць забранае.

Цяпер сябры Канстанціна Смолікава спрабуюць высьветліць, у чым ён падазраецца.

“Сёньня ў горадзе распаўсюджваліся аркушыкі з інфармацыяй пра арышт прадпрымальнікаў з Ваўкавыску Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Канстанцін Смолікаў быў затрыманы падчас раздачы гэтых лісткоў, але мы не выключаем, што супраць яго могуць скласьці пратакол пра што заўгодна, як ня раз бывала ў Віцебску”, — паведаміў прадпрымальнік, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG