Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 16 лютага а 10 раніцы быў прызначаны знос прыватнага дома № 26 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску. У гэтым доме жыве Васіль Хадзькоў, які заяўляе, што яму ня выдзелілі кватэру замест дома, на месцы якога пройдзе лінія мэтро.

СЛУХАЦЬ:



Раніцай да дома спадара Хадзькова прыехала будаўнічая тэхніка — вялікі бульдозэр, трактар “Беларусь”; сабраліся будаўнікі. Васіль Хадзькоў зачыніўся ў доме і адмовіўся яго пакідаць. Гаспадар запаліў у печы і пачаў кідаць туды гумовыя рэчы, каб чорным дымам з коміна прыцягнуць увагу менчукоў.

“Праз гадзіну “дымавой атакі” мэтрабудаўнікі зьехалі, нічога не сказаўшы пра свае далейшыя намеры. У іх няма папер аб пазбаўленьні мяне права на валоданьне домам. Але яны могуць у любы момант вярнуцца”, — паведаміў “Свабодзе” Васіль Хадзькоў.

12 лютага адбылося прымусовае высяленьне Хадзькова зь ягонага дома. Гаспадар адмаўляўся падпарадкавацца і быў дастаўлены ў суд пад міліцэйскай вартай. Судзіць Васіля Хадзькова будуць 4 сакавіка за непадпарадкаваньне.

Васілю Хадзькову, ягонай былой жонцы і яе паўналетняму сыну Маскоўскі райвыканкам выдзеліў двухпакаёвую кватэру. Васіль Хадзькоў патрабуе асобнага жытла. Маскоўскі раённы суд прыняў рашэньне аб прымусовым высяленьні Васіля Хадзькова і пазбаўленьні яго права ўласнасьці на дом і зямельны ўчастак.

Вынас мэблі з дома Васіля Хадзькова 12 лютага




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG