Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грант едзе ў Беларусь


Дырэктар Цэнтру эўрапейскіх рэформаў Чарльз Грант сёньня і заўтра будзе знаходзіцца ў Менску.


Ягоны візыт арганізавала амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі. Наведваньне Менску спадаром Грантам стане першым з сэрыі візытаў вядомых брытанскіх экспэртаў у Беларусь.

Чарльз Грант будзе мець сустрэчу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, а таксама гутаркі з экспэртамі ў галіне міжнародных дачыненьняў, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, журналістамі. Ён абмяркуе актуальную эўрапейскую праблематыку са студэнтамі БДУ.

У прэсавым рэлізе, які распаўсюдзіла амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі, са спасылкай на Найджэла Гулд-Дэвіса сьцвярджаецца: “Летась мы сталі сьведкамі шэрагу важных працэсаў у разьвіцьці ўзаемадачыненьняў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Вынікам гэтага стаў узросшы інтарэс беларусаў да эўрапейскай ідэнтычнасьці сваёй краіны, а таксама імкненьне лепш зразумець, што ўяўляе сабою Эўрапейскі Зьвяз і як ён разьвіваецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG