Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 лютага пачынаецца візыт дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Беларусь.


Дэлегацыю ачольвае старшыня Палітычнага камітэту асамблеі Гонар Ліндблад. У складзе дэлегацыі: старшыня падкамітэту ПАРЭ па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Візытэры плянуюць абмеркаваць зь беларускімі ўладамі пэрспэктывы дыялёгу афіцыйнага Менску з Радай Эўропы і ПАРЭ ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека, паведамляе БелаПАН.

Кола сустрэчаў:

  • старшыні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу;
  • кіраўніцтва Адміністрацыі прэзыдэнта;
  • кіраўніцтва міністэрстваў замежных справаў, юстыцыі, інфармацыі, адукацыі;
  • генэральны пракурор;
  • старшыня Вярхоўнага суду;
  • старшыня Канстытуцыйнага суду;
  • прадстаўнікі апазыцыі;
  • прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG