Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Юнацтва” – не для дэмакратаў


Уладзімер Кацора
Уладзімер Кацора

Гомельскі аблвыканкам не дазволіў праводзіць ў доме творчасьці дзяцей і моладзі “Юнацтва” сход грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў Гомельскай вобласьці.


“Вусная дамоўленасьць з дырэктарам “Юнацтва” на арэнду памяшканьня была, – распавёў гомельскі палітык і грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора. – Паколькі дом творчасьці належыць абласной управе культуры, то я, як адзін зь кіраўнікоў гарадзкога аддзяленьня аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”, зьвярнуўся да намесьніка старшыні аблвыканкаму Пётры Кірычэнкі па афіцыйны дазвол на арэнду памяшканьня. Неўзабаве мне патэлефанаваў дырэктар дома творчасьці “Юнацтва” і сказаў, што ня можа прадаставіць памяшканьне”.

Рэгіянальны сход няўрадавых арганізацый рэгіёну гомельскія актывісты прызначылі на 21 лютага. Мэта – абмеркаваць сытуацыю ў грамадзкім сэктары. Сход плянавалася зладзіць ў межах падрыхтоўкі да Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, якая адбудзецца на пачатку сакавіка ў Менску.

Спадар Кацора запэўніў, што, нягледзячы на перашкоды, сход грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў Гомельскай вобласьці ўсё роўна адбудзецца. Ён будзе праведзены ў прызначаны час у офісе мясцовых грамадзкіх структур, магчыма, толькі пры меншай колькасьці ўдзельнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG