Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябра Чэслава Немэна заграў у Горадні


Партрэт Чэслава Немэна з выставы ў музэі Максіма Багдановіча

Партрэт Чэслава Немэна з выставы ў музэі Максіма Багдановіча

У Горадні адзначылі 70-годзьдзе ад дня нараджэньня славутага польскага сьпевака Чэслава Немэна. Яго звалі Чэслаў Выдрыцкі, ён са Старых Васілішак Шчучынскага раёну, адзін час вучыўся ў гарадзенскім музычна-пэдагагічным вучылішчы, пазьней зьехаў у Польшчу.
Грае Кшыштаф Садоўскі
На выставе польскага джазавага плякату
Некалькі гадоў таму сьпявак памёр у Варшаве.

14 лютага ў гарадзенскім музэі Максіма Багдановіча адкрылася выстава, прысьвечаная Чэславу Немэну. На ёй выступіў генэральны консул Польшчы ў Горадні Адам Бэрнатовіч. Затым у лялечным тэатры адкрылася выстава польскага джазавага плякату й адбыўся канцэрт з твораў сьпевака. Іх выканалі маладыя гарадзенцы, а таксама Кшыштаф Садоўскі, кіраўнік польскага джазавага таварыства, які супрацоўнічаў зь Немэнам.

Каб адзначыць угодкі Чэсалава Немэна, шмат намаганьняў прыклаў польскі консул па культуры Марэк Малюхнік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG