Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Вільні пачынаецца трохбаковая працоўная сустрэча міністраў замежных справаў Літвы, Беларусі і Ўкраіны.

Цягам двух дзён кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Вігаўдас Ушацкас, Сяргей Мартынаў і Ўладзімер Агрызка абмяркуюць падыходы да рэалізацыі ініцыятывы “Усходняе партнэрства”, а таксама праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва. Міністры будуць весьці перамовы ў Вільні й Друскеніках.

12 лютага пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас сказаў, што гэта будзе неафіцыйная сустрэча, на якой абмяркуюць у тым ліку энэргетычнае пытаньне. Нездарма на сустрэчу зьбіраюцца і намесьнікі міністраў энэргетыкі трох краінаў. Пасол таксама адцеміў, што Літва зацікаўленая ў пастаўках украінскай энэргіі праз Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG