Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чытачоў “Вольнага Глыбокага” паслалі ў Менск


Яраслаў Берніковіч

Яраслаў Берніковіч

Начальнік Глыбоцкага раённага вузла сувязі адказаў на калектыўны ліст, аўтары якога прасілі аднавіць падпіску на адзіную на Віцебшчыне недзяржаўную газэту.


Актывіст руху “За свабоду” Яраслаў Берніковіч, які сабраў некалькі дзясяткаў подпісаў ахвотных атрымліваць “Вольнае Глыбокае” па падпісцы, паведаміў, што начальнік РУСу Алег Пачкоўскі пераклаў адказнасьць за сытуацыю з газэтай на вышэйшае кіраўніцтва — параіў зьвяртацца з прапановамі ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта”. Перад тым, як даць гэткі адказ, раённае паштовае кіраўніцтва раілася з начальствам у “Віцебскаблпошце” — пра гэта таксама паведамілі глыбоцкім актывістам супрацоўнікі мясцовага вузла сувязі.

Паспрыяць аднаўленьню падпіскі на “Вольнае Глыбокае”, скасаванай адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, адмовіліся на просьбу актывістаў і прадстаўнікі раённай адміністрацыі. Яны забаранілі праводзіць пікеты на падтрымку газэты.

Цяпер адказаў ад старшыні глыбоцкага райвыканкаму і кіраўніка ідэалягічнага аддзелу чакаюць віцебскія сябры БАЖ. Яны патрабуюць, каб чыноўнікі патлумачылі, чаму дзьве рэгіянальныя газэты — дзяржаўная “раёнка” “Весьнік Глыбоччыны” і незалежнае выданьне “Вольнае Глыбокае” — маюць няроўныя правы і чаму праз гэта абмяжоўваецца канстытуцыйнае права чытачоў на атрыманьне праўдзівай і рознабаковай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG