Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
dasha-lis

Бабруйск — той горад, дзе я ніколі не была, але… Там жыве цудоўная жанчына. Сяброўка. Інга Татур. Мы пазнаёміліся выпадкова, але ці ёсьць у жыцьці выпадковасьці?!

Кароткая біяграфія:

Дар'я Ліс, 27 год, філёляг. Займаюся журналістыкай, пішу вершы і прозу. Люблю адкрываць новыя дзьверы, распачынаць новыя справы (не заўжды даводжу іх да канца — да прыкладу 10 разоў пачынала вучыць ангельскую і...:(), знаёміцца з новымі людзьмі. Кнігі і музыку. Сваіх сяброў!
Інга хварэе зь дзяцінства. Міяпатыя — такі стан (абумоўлены генэтычнай памылкай), калі пачынаюць паміраць мышцы. Паступова. Адна за другой.

Дзяўчынка перастала хадзіць у чатырнаццаць год. Потым стала цяжэй рухацца ўвогуле. Перасаджвацца з ложка ў інвалідны вазок і наадварот. Доўга сядзець у вазку. Рухі зьнікалі. Катастрафічна. Зьнікала вера ў сябе, у сваю магчымасьць рэалізавацца ў гэтым сьвеце. Яна так і ня стала мастачкай. На жаль.

Згубілі моц рукі. Застаюцца… Словы. Усьмешкі. Вочы… Рукам хапае сілы на тое, каб хуценька-хуценька перамяшчацца па клявіятуры. Пісаць лісты і sms сябрам-сяброўкам. Камэнтары на форумах. Посты ў свой блог.

Інга
Інтэрнэт для гэтай жанчыны 39 год — акенца ў сьвет, які ўрываецца ў яе пакой, у яе сьвет, абмежаваны амаль заўжды чатырма сьценамі. У пакой, дзе заўжды не хапае сонца, бо кватэра разьмешчана ня вельмі ўдала ў архітэктурным пляне. Сонейкамі ў жыцьці Інгі сталі яе чатыры пляменьніцы: Альбіна, Настасься, Алена, Уладка. Яны сябруюць. Прыдумваюць розныя забаўлянкі і гульні. Рыхтуюць урокі са старэйшымі. У сучасным імклівым сьвеце, калі бацькі цэлы дзень працуюць, адукацыя дзетак і іх хатнія заданьні — важны чыньнік пасьпяховай кар’еры і старэйшых, і малодшых. Ангельская, расейская, беларуская, матэматыка і… Кожны дзень па новым “школьным” коле.

Навошта я пішу блог

Каб чытаць сваіх цікавых фрэндаў!

Самая маленькая, Уладка, анёлак 2 гадоў, любіць ускараскацца цётцы на калені і… Слухаць казкі. Глядзець малюнкі. Разглядаць сямейныя фатаграфіі ў кампутары. Сябры!

Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Адкрытасьць і “цікавосткі”

На пэўным этапе, калі было зусім дрэнна, самотна і цяжка на душы, Інгу выратавала вера. Яна прыйшла да Бога ў 25 год, стала пратэстанткай. Адна зь яе настольных кніг — Біблія ў перакладзе Васіля Сёмухі, а малітва, рэдкія выезды ў царкву і сустрэчы зь сябрамі-вернікамі — сталі паратункам. Яшчэ адзін глыток сьвежага паветра — беларушчына, паэзія і… Спроба пісаць нешта сваё… У прыватнасьці, вершы:


Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Пустое графаманства часамі.
Нябёсы адчыненыя над гэтай краінаю

І Божая Ласка ліецца ракой.

Ў малітвах магутнаму Божаму Сыну

Нясем Беларусь мы, край стомлены свой.

Адважна й з даверам да Божага трону

Прыходзім, бы дзеці, што ймкнуцца к бацькам.

Ў малітве руйнуем душы забабоны

І з сэрцаў будуем для Госпада храм.

Пустынныя сэрцы — самотныя сэрцы

Шукаюць збаўленьня ад вечнай нуды,

Шукаюць, ды бавяць свой век ў паняверцы,

Ня бачаць крыніцаў сьвятой той вады.

Дай Бог ім засьмягнуць, вады той напіцца,

Бы ў сэрцах пустынных квітнелі даліны,

Каб Госпад Хрыстос у іх змог нарадзіцца.

Ў тым Божая Ласка для нашай Радзімы.



Інга спрабуе маліцца і размаўляць па-беларуску. З блізкімі. Часта — зь сябрамі, якія амаль заўжды фізычна далёка ад яе Бабруйску. З Богам. Са сваёй краінай. Так хочацца, каб яе пачулі. Адчулі. Зразумелі. Слабую жанчыну, якая спрабуе быць моцнай. Шукае блізкіх па духу людзей. Шукае сябе...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG