Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія экспэрты зьбіраюцца ў Беларусь


16 і 17 сьнежня адбудзецца візыт у Менск дырэктара Цэнтра эўрапейскіх рэформаў Чарльза Гранта.

Як паведамляе амбасада Вялікабрытаніі ў Менску, спадар Грант сустрэнецца з прадстаўнікамі міністэрства замежных спраў Беларусі, экспэртамі ў галіне міжнародных стасункаў, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і мэдыяў.

Гэта будзе першы з заплянаванай сэрыі візытаў у Беларусь вядомых брытанскіх экспэртаў.

Паводле амбасадара Найджэла Гулд-Дэвіса, гэта праграма візытаў эскпэпртаў спрыяе “больш глыбокаму дыялёгу па ключавой эўрапейскай праблематыцы і дапаможа падтрымаць далейшае разьвіцьцё стасункаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”.

Недзяржаўная арганізацыя Цэнтар эўрапейскіх рэформаў заснаваны ў 1996 годзе і цяпер зьяўляецца вядучай “фабрыкай думкі” Вялікабратаніі, якая займаецца эўрапейскай праблематыкай.
Чарльз Грант заснаваў Цэнтар эўрапейскіх рэформаў і стаў яго першым дырэктарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG