Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16-19 лютага ў Менску пабывае дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы: Ёран Ліндбляд са Швэцыі, Сініка Гурскайнэн з Фінляндыі і Андрэа Рыгоні зь Італіі.

Мэта дэлегацыі — дазнацца пра пэрспэктывы дыялёгу паміж Беларусьсю і асамблеяй на тэмы дэмакратызацыі, правоў чалавека і прававой дзяржавы. Праграма пабыўкі абяцае быць насычанай. Эўрапейскія парлямэнтары плянуюць сустрэцца з кіраўнікамі абодвух палатаў беларускага парлямэнту, высокапастаўленымі чыноўнікамі зь Міністэрстваў замежных справаў, юстыцыі, інфармацыі і адукацыі, генэральным пракурорам, старшынямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў ды прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG