Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады Фронт будзе судзіцца зь менскімі ўладамі


Малады Фронт падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, які пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрту 14 лютага.

Адказ мусіў прыйсьці найменей за 5 дзён да акцыі — 9 лютага.

Адна з заяўніц акцыі, Кася Галіцкая, увечары 11 лютага атрымала адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню Любові. Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця і канцэрту на падставе таго, што месца збору — плошча Якуба Коласа, знаходзіцца каля мэтро, што супярэчыць артыкулу 9 закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Альтэрнатыўнага месца Менгарвыканкам не прадставіў.

Сьвяткаваньне Дня Любові адбудзецца ў заплянаваным фармаце бязь зьменаў, — пра гэта паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.
XS
SM
MD
LG