Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне вырашаць пытаньне аздараўленьня дзяцей зь Беларусі


У цэнтры перамоваў міністра замежных спраў Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмайера зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым – пытаньні ўзаемаадносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, а таксама актуальныя рэгіянальныя і міжнародныя пытаньні.

Пра гэта паведаміла амбасада ФРН у Беларусі.

Таксама бакі мяркуюць абмяняцца нотамі па пагадненьню аб паездках беларускіх дзяцей на аздараўленьне ў Нямеччыну. У кастрыніку мінулага года беларускія ўлады прыпынілі такія паездкі «чарнобыльскіх групаў» датуль, пакуль не будуць заключаныя адмысловыя двухбаковыя пагадненьні.

Паводле амбасады ФРН, у выніку падпісаньня паганеньня беларускія дзеці, як і раней, зноў змогуць езьдзіць на аздараўленьне ў Нямеччыну.

Таксама ўрад Беларусі падпіша статутную дамову аб стварэньні Міжнароднага агенцтва па ўзнаўляемых крыніцах энэргіі (IRENA). У выніку Беларусь стане 76-й краінай-сябрам IRENA.
XS
SM
MD
LG