Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі ня зможа паехаць у гаспадарку, куды меў разьмеркаваньне.


Сёньня яму паведамілі з аддзелу кадраў ВНУ, што яго накіроўваюць на ўсход Гарадзеншчыны — у Ашмянскі раён. Хоць паводле ранейшага разьмеркаваньня ён павінен быў трапіць на працу ў гаспадарку побач са Шчучынам.

Алег Пронскі лічыць, што гэткім чынам адміністрацыя ажыцьцявіла пагрозы, якія гучалі, у прыватнасьці, з боку двух супрацоўнікаў КДБ, якія нядаўна прыходзілі ва ўнівэрсытэт, каб сустрэцца зь ім. Яны папярэдзілі, што калі студэнт ня спыніць свой удзел у руху “За свабоду”, яго могуць пераразьмеркаваць.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG