Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранец С.Махінрад: “Рэлігія да палітыкі ня вельмі пасуе”



Доктар мэдыцыны Сіямак Махінрад 20 гадоў жыве ў Беларусі. На выбарах у Іране галасаваў бы за Хатамі, які лічыцца памяркоўным рэфарматарам.

Вось як Сіямак Махінрад пракамэнтаваў для “Свабоды” 30-я ўгодкі ісламскай рэвалюцыі ў Іране:

Трэба адкрыць дзьверы Ірану да кантактаў са
сьветам
“Я прыхільнік эвалюцыі, а не рэвалюцыі, бо любая рэвалюцыя спачатку робіцца з добрымі намерамі, а потым тармозіць разьвіцьцё грамадзтва. Наша рэвалюцыя пачыналася з таго, каб Іран разьвітаўся з манархічным ладам — гэта я падтрымліваю. Рэспубліка і манархія — розныя формы, але рэспубліка больш дасканалая. Але што да рэлігійнага адценьня, адносна ўмяшаньня рэлігіі ў палітыку, тут, вядома, мяркую, гэта можна было больш рэгуляваць. Я за сьвецкае разьвіцьцё Ірану. Напэўна, гэта яшчэ наперадзе. Трэба адкрыць дзьверы Ірану да кантактаў са сьветам. На маю думку, у гэтым Эўропа вельмі зацікаўленая, бо Іран можа разглядацца як пастаўшчык энэргіі ў Эўропу, а нашыя газ ці нафта ня пахнуць палітыкай, як расейскія газ і нафта”.
XS
SM
MD
LG