Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў абяцае, што абвалу рубля ня будзе


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі, наведваючы прадпрыемства “Лідсельмаш”, паабяцаў, што далейшай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ня будзе.


“Прамыслоўцам хацелася б яшчэ на 20% дэвальваваць валюту. Але гэтага ня будзе, бо мы народу паабяцалі” – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама абверг дапушчэньні, нібыта краіна найбліжэйшым часам можа перайсьці на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты “Саюзнай дзяржавы”. “Вось кажуць, што Лукашэнка ўводзіць адзіны рубель. Наш рубель быў, ёсьць і пакуль будзе” – заявіў прэзыдэнт Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG