Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордная інфляцыя за студзень


У Беларусі ў студзені 2009 году спажывецкія кошты вырасьлі на 4,1% пасьля росту на 1,2% за сьнежань 2008 году, паведамляе Белстат.



Дадзены ўзровень студзеньскай інфляцыі зьяўляецца абсалютным рэкордам са студзеня 2003 году, калі спажывецкія кошты вырасьлі на 4,3% за месяц.

Мінэканомікі чакала інфляцыю ў студзені ў межах 3,5%.

Інфляцыя ў Беларусі 2005-2008 гг

Як паведамляе Інтэрфакс, асноўнымі прычынамі ўсплёску інфляцыі ў студзені зьяўляецца разавая дэвальвацыя беларускага рубля на 20% і адміністрацыйнае падвышэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Зацьверджаны прагноз на 2009 год прадугледжвае абмежаваньне росту спажывецкіх коштаў у межах 9-11%.

Між тым, Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе значнае падзеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2009 годзе і рост інфляцыі ў раёне 15%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG