Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўкіляграма гераіну зь Беларусі ў Прыбалтыку


Зь Беларусі ў Прыбалтыку мелі перавезьці 0,5 кг гераіну. Пра гэта паведамляе калінінградзкае оnline-выданьне “Янтарный Край”.


Банда пастаўшчыкоў наркотыкаў была выкрытая ў выніку спэцапэрацыі супрацоўнікаў МУС Беларусі, краінаў Балтыі і Калінінградзкай вобласьці Расеі. За наркадылерамі вялося назіраньне. Затрыманьне адбылося непасрэдна ў іх прыватных дамах у Беларусі. У часе ператрусу былі знойдзеныя прылады для важаньня наркотыкаў. Пастаўшчыкі былі дастаўленыя ў Менск. Супраць трох распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
XS
SM
MD
LG