Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол зь Вільні пераяжджае ў Менск


Сёньня ў Менск прыбывае новы амбасадар Італіі Джуліа Прыджоні. Гэты дыплямат ужо мае досьвед працы на постсавецкай прасторы – з 2005 году ён ачольваў амбасаду ў Літве.


У паслужным сьпісе італьянскага дыплямата праца ў амбасадах ГДР, Гішпаніі, Швэйцарыі, Ізраілю, ЗША. Ён таксама займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, дзе пачаў працаваць яшчэ ў 1970 годзе.

Папярэднік Джуліа Прыджоні пакінуў Беларусь у сьнежні 2008 году у сувязі з заканчэньнем сваіх дыпляматычных паўнамоцтваў.
Дарэчы Беларусь таксама літаральна два месяцы таму зьмяніла свайго амбасадара ў Рыме. Ім стаў Яўген Шастакоў, які раней ачольваў галоўную арганізацыйна-кантрольную ўправу МЗС Беларусі.
XS
SM
MD
LG