Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску канфіскавана пасьведчаньне сябры партыі БНФ


Ператрус адбыўся ў былога дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня, сябры партыі БНФ Міколы Аксаміта.


Акрамя пасьведчаньня канфіскаваны агітацыйныя матэрыялы з апошняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, старыя газэты, два бел-чырвона-белыя сьцягі.

Галіна Аксаміт паведаміла, што ператрус адбываўся ў сувязі з крымінальнай справай, якая была распачатая па факце выбуху ў Менску, які здарыўся 4 ліпеня ў час сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці.

Паводле яе словаў, акцыю праводзілі сьледчыя зь Менску й Горадні. Ператрус адбываўся з паловы восьмай раніцы й амаль да 14 гадзін дня. Вобшук рабілі ў кватэры, на лецішчы і ў гаражы.

Мікалай Аксаміт пры гэтым не прысутнічаў, паколькі ён ужо некалькі гадоў працуе за мяжой. Паводле спадарыні Аксаміт, у час калі адбыўся выбух у Менску, яе мужа таксама не было ў Беларусі.


XS
SM
MD
LG